Перавагі

СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ — гэта:
«СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» - надзейны партнёр для развіцця Вашага бізнесу.

Дзейнасць кампаніі накіравана на стварэнне паспяховых маделей бізнесу, заснаваных на выкарыстанні высокіх тэхналогій і разлічаных на доўгую перспектыву.

Кліентаарыентаваная распрацоўка:
  • Шматгадовы досвед у распрацоўцы і ўкараненні ІТ-рашэнняў
  • Якасць менеджменту і высокі ўзровень бізнес-працэсаў (сертыфікат ISO 9001)
  • Інавацыйны падыход да распрацоўкі
  • Адказнасць за ўкаранёныя бізнес-рашэнні
  • Персанальны падыход да кожнага кліента
  • Падтрымка ўсяго цыкла распрацоўкі
Місія кампаніі:

Забяспечыць нашых кліентаў неабходным наборам інструментаў для рэалізацыі перадавых ідэй у сферы лічбавых фінансавых паслуг. 

Нашы каштоўнасці:
Кліентаарынтаванасць
  • Выяўляем патрэбнасці кліента (у тым ліку і ўнутранага), прапануем аптымальнае рашэнне. 
  • Кліент важней працэсаў, ад яго задаволенасці залежыць наш дабрабыт і будучыня. 
  • Унутраны кліент таксама важны для нас.
Выніковасць
  • Мы паважаем ўсе намаганні, якія затрачвае наша каманда на рашэнне пастаўленых задач, але шануем у першую чаргу тых, хто ўмее дабівацца выніку. 
  • Вынік значна важней працэсу.
Эфектыўнасць
  • Развіваем свае кампетэнцыі, каб дабівацца выніку больш эфектыўным спосабам. 
  • Працуем з душой і на сумленне. 
  • Наша прадукцыйнасць павінна быць вартая нашага патэнцыялу.
Праактыўнасць
  • Ахвотна ўдзельнічаем у жыцці кампаніі па-за рамкамі роляў, інструкцый, палажэнняў, абавязкаў. 
  • Агучваем праблемы, калі бачым, што яны могуць перашкодзіць нашай справе; прапануем ідэі, як палепшыць нашу працу. 
  • Робім крыху больш, чым ад нас чакаюць. 
  • Ініцыіруем пераход у іншы праект, каманду, як толькі разумеем, што там будзем больш прадуктыўнымі.
Сумленнасць перад сабой, кампаніяй і кліентамі
  • Самым галоўным актывам нашай кампаніі мы лічым давер кліентаў, партнёраў, супрацоўнікаў. 
  • Мы строга выконваем усе ўзятыя на сябе абяцанні, як з боку кампаніі, так і з боку супрацоўнікаў. 
  • Наш працоўны час сапраўды аддадзены садзейнічанню або стварэнню рашэнняў для кліентаў нашай кампаніі.
Камандная праца
  • Мы ўпэўненыя, што складаныя, амбіцыйныя задачы больш эфектыўна можна рэалізаваць толькі камандай. 
  • З гатоўнасцю рэагуем на любую просьбу калегі аб дапамозе і верым, што ў кожнага ёсць права на памылку. 
  • Кіраўнікі - частка каманды: заўсёды можна зайсці, патэлефанаваць, напісаць любому з іх, у тым ліку і Генеральнаму дырэктару. 
  • Кампанія падтрымлівае супрацоўнікаў, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя абставіны. І разлічвае на адданасць, гатоўнасць пайсці насустрач пры складаных абставінах ад сваіх спецыялістаў.
Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Сертыфікаты і ўзнагароды