Гісторыя

Кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» заснавана ў 1998 годзе. У першапачатковы калектыў уваходзіла толькі 5 супрацоўнікаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў стварэнні аўтаматызаваных банкаўскіх сістэм, пачынаючы з 1995 года.

«СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» першапачаткова сфакусіраваліся на рынку банкаўскіх інфармацыйных тэхналогій. Асноўным напрамкам дзейнасці кампаніі стала распрацоўка, укараненне і суправаджэнне комплексных сістэм аўтаматызацыі дзейнасці банкаў.

Спецыялістамі кампаніі была распрацавана комплексная аўтаматызаваная банкаўская сістэма «СТ-Банк». Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае кампаніяй, эксплуатуе адзін з буйнейшых банкаў Рэспублікі Беларусь - «Прiорбанк» ААТ.

У 1998 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» атрымлівае статус сістэмнага інтэгратара SYBASE, адной з вядучых сусветных кампаній-распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння, прадстаўляючы яе прадукцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а з 1999 г. — дадатковы статус «Sybase Solutions Partner».

З 1999 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» прадстаўляе на рынак банкаўскіх інфармацыйных тэхналогій шэраг новых праграмных прадуктаў, такіх як «СТ-Электронны банк», «СТ-Валютныя пераводы», «СТ-Дэпо», «СТ-Cash». Кампанія працуе з вядучымі банкамі Рэспублікі Беларусь, якія маюць разгалінаваную сетку філіялаў і аддзяленняў: ААБ «Беларусбанк», ААТ «Белпрамбудбанк», «Прiорбанк» ААТ, ААТ «Белзнешэканомбанк» ды іншыя.
З 2000 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» распрацоўвае шэраг паспяховых праектаў у сферы аўтаматызацыі дзейнасці кампаній, якія аказваюць лізінгавыя і транспартныя паслугі.
У 2001 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» складае дамову франчайзінгу з фірмай «1С». Цяпер кампанія аказвае паслугі па продажы праграмных прадуктаў фірмы «1С», усталяванні, наладзе, укараненні, суправаджэнні, кансультацыях і навучанні карыстальнікаў. У межах партнёрства з фірмай «1С» кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» праводзіць навучанне і сертыфікацыю 25 спецыялістаў кампаніі, а таксама атрымлівае сертыфікат «1С: Сумяшчальны» на праграмнае забеспячэнне ўласнай вытворчасці «Сістэма электронных плацяжоў «MailBank»«. На сённяшні дзень на базе сістэмы праграм «1С: Прадпрыемства» кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» ажыццяўляе аўтаматызацыю дзейнасці буйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, сярод якіх: РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта», ААТ «Крыніца», СП «Санта-Брэмар» ТАА.

У 2002 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» атрымлівае статус сертыфікаванага партнёра Microsoft. Партнёрства з Microsoft дазволіла кампаніі выкарыстоўваць у сваіх распрацоўках самыя перадавыя тэхналогіі і забяспечваць для нашых замоўцаў даступнасць падтрымкі прадукцыі Microsoft спецыялістамі беларускага партнёра.

У 2002 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» становіцца чальцом нацыянальнай навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк».

З 2003 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» пачынае распрацоўку, укараненне і суправаджэнне першай чаргі інтэграванай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы БРУСП «Белдзяржстрах». У гэтым жа годзе пачынаецца праца па распрацоўцы інтэграванай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы кіравання лячэбнымі працэсамі ДУ НДІ АМР імя М.М. Аляксандрава.
Пачынаючы з 2004 г. у лінейцы праграмных прадуктаў кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» з’яўляюцца такія новыя прадукты, як «СТ-Лізінг», «СТ-Страхаванне», «СТ-Вытворчасць», «СТ-Медыцына» і КІС «Нафтапрадуктазабеспячэнне».

У 2006 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» становіцца рэзыдэнтам Парку высокіх тэхналогій.

Напрыканцы 2006 г. выходзіць новая прадуктовая лінейка кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», у якую ўваходзяць такія сістэмы, як інтэграваная банкаўская сістэма СТ.БАНК.ІТ, інтэграваная страхавая сістэма СТ.СТРАХАВАННЕ.ІТ, інтэграваная аўтаматызаваная сістэма СТ.ВЫТВОРЧАСЦЬ.ІТ, інтэграваная аўтаматызаваная сістэма СТ.МЕДЫЦЫНА.ІТ, інтэграваная аўтаматызаваная сістэма СТ.ЛІЗІНГ.ІТ і інтэграваная аўтаматызаваная сістэма СТ.ПРАДПРЫЕМСТВА.ІТ.

У 2006 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» атрымала сертыфікат адпаведнасці, які сведчыць, што сістэма менеджменту якасці адпавдае патрабаванням стандарта СТБ ІСА 9001-2001. Праходжанне сертыфікацыі стала для СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» чарговым крокам па ўдасканаленні сістэмы кіравання на прадпрыемстве і пацверджаннем таго, што працэсы распрацоўкі праграмнага забеспячэння і паслуг па яго ўкараненні і суправаджэнні цалкам адпавядаюць сусветным стандартам і забяспечваюць высокі ўзровень якасці праграмнага забеспячэння, якое распрацоўваецца.

У 2007 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» атрымала статус партнёра Oracle.

Напрыканцы 2007 г. кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» аб’явіла пра заснаванне інавацыйнага аб’яднання «СТ Група», якое аб’яднала тры партнёрскія кампаніі: СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», ТАА «Марка» і ТАА «РОНД».

У 2007 г. інавацыйнае аб’яднанне паспяхова выйшла на рынкі краін СНД. Сёння ўпэўненымі тэмпамі ідзе ўкараненне і суправаджэнне нашага праграмнага забеспячэння ў ААТ «Райфайзен Банк Аваль» (Украіна), Нацыянальным банку Азербайджана, ААТ «АЗЕРЫГАЗБАНК», ЗАТ «Bank Standard» КБ.

У 2010 г. пачалося актыўнае супрацоўніцтва кампаніі з вядучым ВНУ Беларусі ў галіне інфармацыйных тэхналогій – адчынілася сумесная творчая лабараторыя СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» і БДУІР.

У 2011 годзе кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» заняла першае месца сярод кампаній-рэзыдэнтаў ПВТ, пастаўшчыкоў рашэнняў на беларускі рынак. У гэтым жа годзе кампанія атрымала ўзнагароду за дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій «Залаты байт» у намінацыі «Найлепшы пастаўшчык рашэнняў для беларускага рынку».

Таксама былі адзначаны і добрыя ўмовы працы для супрацоўнікаў: «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» атрымалі «бронзу» ў намінацыі «Кампанія, якая атрымала максімальную ацэнку сваіх супрацоўнікаў па ўсіх ацэньваных параметрах (больш за 200 супрацоўнікаў)».

У траўні 2011 кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» атрымала першы ў Беларусі сертыфікат адпаведнасці на праграмны прадукт InternetBank.

У 2011 годзе да інавацыйнага аб’яднання «СТ Група» далучылася кампанія «Белсофт-Борлас груп».

З 2012 года прадукты сям’і СТ.БАНК.ІТ актыўна пераводзяцца на платформу Oracle. Таксама кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» атрымала статус партнёра ўзроўня «Gold» у межах праграмы Oracle PartnerNetwork (OPN).

У гэтым жа годзе кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» заняла другое месца ў намінацыі «Інвестар года» — галоўнай намінацыі конкурсу «Залаты байт – 2011». Улетку 2012 года быў выпушчаны першы ў Беларусі спецыялізаваны дадатак інтэрнэт-банкінгу для Android і Apple iOS. Спецыяльныя версіі інтэрнэт-банкінгу для мабільных прылад на базе аперацыйных сістэм Android і Apple iOS даступны кліентам «Прiорбанк» ААТ.

У 2012 годзе Інавацыйнае аб’яднанне «СТ Група» рэарганізавана ў холдынг.

У 2013 годзе IT.TUT.BY прызнаў дадатак мабільнага банкінгу ААТ «Прiорбанк», распрацаваны спецыялістамі кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», найлепшым па якасці выканання і функцыянале.

Прадстаўнікі холдынгу «СТ Група» актыўна ўдзельнічалі ў працы 2-га Беларуска-Азербайджанскага бізнес-форуму, а таксама ў міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО 2013», падчас якога кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» прадэманстравала свае найноўшыя распрацоўкі для аўтаматызацыі банкаўскай сферы.

Увесну ў галоўным корпусе БДУ адбылася прэзентацыя новага сумеснага праекта холдынгу «СТ Група» і БДУ ў сферы прамысловага праграмавання пад назвай «Стварэнне гульні «Бітва танкаў».

Таксама холдынг «СТ Група» выступіў у якасці Залатога партнёра 10-ага юбілейнага форуму «БанкІТ’2013».

2014 год стаў вельмі актыўным для ўсіх кампаній холдынгу. Упершыню кампаніі ўвялі практыку арганізацыіі ўласных канферэнцый і семінараў. Паспяхова прайшла сустрэча згуртавання ІТ-кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў па пытанні «Практыкі стварэння і ўкаранення інфармацыйных сістэм для кіравання рэсурсамі прадпрыемства (ERP-сістэм)», затым адразу адбыліся 2 канферэнцыі, арганізаваныя сумесна з кампаніямі-прадстаўнікамі Oracle ў Рэспубліцы Беларусь (Compit Group і Elko.by): «Аўтаматызацыя і аналіз бізнесу на вядучай індустрыяльнай платформе Oracle», а таксама «ORACLE BUSINESS INTELLIGENCE: аналіз эфектыўнасці бізнесу. Расійскі і беларускі досвед».

Другі квартал 2014 года быў азнаменаваны выхадам першай версіі мабільнага дадатку Інтэрнэт-банка для планшэтаў (TabletBank).

Улетку 2014 года адбылася рэструктурызацыя, у выніку якой кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», «Белсофт-Борлас груп» і «РОНД», раней кансалідаваныя ў межах холдынгу «СТ Група», увайшлі ў склад кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ». Далучэнне кампаній стала асновай для фармавання адзінага цэнтра распрацоўкі праграмнага забеспячэння для фінасавай, банкаўскай і прамысловай сфер.

У гэтым жа годзе кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» прызналася годнай звання пераможцы ў намінацыі «Найбуйнейшы пастаўшчык рашэнняў для беларускага рынку» на цырымоніі ўручэння Нацыянальнай прэміі «Залаты Байт-2014».

Вынікі года былі падведзены на ST Event'2014 – унікальнай інтэрактыўнай пляцоўцы для прадстаўнікоў банкаўскай сферы.

Кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» стала першай сярод буйнейшых пастаўшчыкоў ІТ-паслуг на беларускі рынак, а таксама ўвайшла ў TOP-10 кампаній ПВТ па аб’ёме рэалізацыі і ў TOP-10 буйнейшых па колькасці кампаній-рэзідэнтаў.

У траўні 2015 года кампанія скончыла рэбрэндынг, у межах якога адбылася змена фірменнага стылю, быў зменены лагатып, адбыўся запуск абноўленага карпаратыўнага сайту і адкрыццё новага офіса.

З 2015 года СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» з’яўляецца афіцыйным партнёрам вядучых замежный кампаній Misys і SAS Institut, а таксама чальцом Асацыяцыі беларускіх банкаў.

У 2016 годзе кампаніяй «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» быў запушчаны першы ў Беларусі плацежны чат-бот BYNgo, з дапамогай якога можна здзяйсняць актуальныя плацяжы ў некалькі клікаў.

Супрацоўнікі кампаніі плённа працавалі падчас розных мерапрыемстваў, звязаных з дэнамінацыяй афіцыйнай грашовай адзінкі РБ. Сведчаннем высокай якасці арганізацыі працоўнага працэсу сталі водгукі кліентаў.

Таксама ў жніўні 2016 Infobank.by пратэставаў абноўлены Інтэрнэт-банк ад «Пріорбанк» ААТ. Прадукт атрымаў высокую ацэнку - 92 балы са 100 магчымых, быў адзначаны шырокі пералік паслуг і аперацый, якія прапануюцца карыстальнікам Інтэрнэт-банка, а таксама магчымасць персаналізацыі старонак.

Адбылася змена кіраўніцтва - Аляксандра Яўгенавіча Мукавозчыка на пасадзе Генеральнага дырэктара кампаніі замяніў Андрэй Мікалаевіч Каршакоў. Была прынята стратэгія кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» на 2017-2019 гг.

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Кіраўніцтва