Кіраўніцтва

Андрэй Каршакоў

Генеральны дырэктар СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»

Андрэй Каршакоў працуе ў кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» з 2002 года, дзе пачаў сваю кар’еру спецыялістам па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Гэта быў невялікі, але з’яднаны калектыў, які факусіраваўся на распрацоўцы рашэнняў для банкаў. З цягам часу кампанія вырасла і стала адной з буйнейшых ІТ кампаній у Рэспубліцы Беларусь, якая пастаўляе свае рашэнні для банкаўскай і прамысловай галін. Мае дзве вышэйшыя адукацыі і валодае багатым практычным вопытам як у банкаўскай камерцыйнай сферы, так і ў рамках кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ».

Аляксандр Ермаковіч

Намеснік Генеральнага дырэктара

Першы досвед у сферы інфармацыйных тэхналогій атрымаў у «Пріорбанк» ААТ, куды быў прыняты вядучым спецыялістам па сканчэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі факультэта камп'ютэрных сістэм і сетак па спецыяльнасці інжынер-праграміст у 1995 годзе. У 1996 годзе быў пераведзены на пасаду галоўнага спецыяліста. У 1998 годзе быў прыняты ў штат кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» на пасаду начальніка аддзела перспектыўных тэхналогій і распрацовак. У 2003 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення фінансавага праграмнага забеспячэння. У 2006 годзе быў пераведзены на пасаду начальніка ўпраўлення эксплуатацыі інфармацыйных сістэм. Ужо ў 2007 годзе Аляксандр быў прызначаны на пасаду намесніка дырэктара па развіцці ІТ-прадуктаў. З 2015 года з’яўляецца намеснікам Генеральнага дырэктара.
Асноўную сваю функцыю бачыць у стварэнні ўмоў для распрацоўкі новых праграмных прадуктаў і прасоўванні іх на рынку банкаўскага праграмнага забеспячэння.

Аляксандр Жукоўскі

Намеснік Генеральнага дырэктара

Аляксандр Жукоўскі пачаў кар’еру ў Дэпартаменце рэжыму і аховы інфармацыі ААТ «Пріорбанк». Потым займаў кіруючыя пасады ў ТАА «Белфінлізінг» (намеснік дырэктара, дырэктар). У 2006 годзе прыйшоў у СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» на пасаду намесніка дырэктара. Курыраваў пытанні кіравання персаналам, фінансавую палітыку, юрыдычныя аспекты дзейнасці кампаніі. У 2008 годзе стаў дырэктарам ТАА «Марка» і ТАА «Марка+». Сёння з’яўляецца намеснікам Генеральнага дырэктара СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», курыруе фінансавыя, кадравыя пытанні, кіруе пытаннямі бяспекі і гаспадарчага забеспячэння. Мае две вышэйшыя адукацыі – скончыў геаграфічны факультэт БДУ і факультэт права БДЭУ. Таксама атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання ў Акадэміі прадпрымальніцтва і менеджменту імя Лявона Казмінскага (Варшава, Польшча).
Сёння галоўную сваю функцыю бачыць ў інтэграцыі ўсяго калектыву.

Аляксандр Лазаронак

Намеснік Генеральнага дырэктара

Як намеснік Генеральнага дырэктара, Аляксандр Лазаронак адказвае за распрацоўку заказнога праграмнага забеспячэння, рашэнняў кампаніі для прамысловага сектара ў галіне кіравання рэсурсамі прадпрыемстваў (ERP) і інтэграцыйных рашэнняў. Аляксандр, з’яўляючыся ветэранам IT-індустрыі са стажам больш за 30 гадоў, працаваў у НДІ ЭВМ, кампаніях Мебіус, Белсофт, Белсофт-Борлас груп.
Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна ў 1984 годзе.

Сяргей Краўчанка

Намеснік Генеральнага дырэктара

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыты ў знешнеэканамічнай дзейнасці» (факультэт фінансаў і банкаўскай справы). Магістр эканамічных навук. З 2005 года працаваў у «Пріорбанк» ААТ у дэпартаменце кантролінгу і стратэгічнага планавання. У 2010 годзе пачаў працаваць у СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», курыраваў пытанні фінансавага менеджменту. У цяперашні час з'яўляецца намеснікам Генеральнага дырэктара і кіруе прасоўваннем прадуктаў і сэрвісаў кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

Яраслаў Канстанцінаў

Намеснік Генеральнага дырэктара

Имеет два высших образования: окончил физический факультет БГУ, а также получил экономическое образование в БГЭУ. После работы в «Приорбанк» ОАО в качестве Директора департамента контроллинга и стратегического планирования перешел в компанию «СИСТЕМНЫЕ ТЕХНОЛОГИИ», где занимал должность исполнительного директора по развитию. С 2017 года является заместителем Генерального директора. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: скончыў фізічны факультэт БДУ, а таксама атрымаў эканамічную адукацыю ў БДЭУ. Пасля працы ў «Пріорбанк» ААТ у якасці Дырэктора дэпартамента кантролінгу і стратэгічнага планавання перайшоў у кампанію «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», дзе займаў пасаду выканаўчага дырэктара па развіцці. З 2017 года з'яўляецца намеснікам Генеральнага дырэктара.

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Перавагі