Магчымасці для студэнтаў

Мы надаем асаблівую ўвагу развіццю маладых талентаў як у межах кампаніі, так і з дапамогай сумесных лабараторый з вядучымі ВНУ краіны.

Праца для студэнтаў

Скарочаны працоўны дзень.

Для студэнтаў дзённай формы навучання мы прапануем скарочаны працоўны дзень. Колькасць гадзін і графік працы заўсёды можна ўзгадніць з менеджэрам праектаў.

Стажыроўка «Junior Lab»

Праграма «Junior Lab» («лабараторыя Джуніёр») разлічана на тое, каб максімальна хутка і якасна вырашыць задачу па «замацоўванню» маладых спецыялістаў у кампаніі, іх навучанню.

Праграма ўключае некалькі этапаў і дазваляе атрымаць практычны досвед, адаптавацца і стаць часткай каманды прафесіяналаў.

Навучанне для студэнтаў 2–5 курсаў

Калі Вы студэнт 2-га ці старшага курсу, мы прапануем Вам прайсці спецыяльнае навучанне ад вядучых трэнераў кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ». Каб патрапіць да нас на навучанне, неабходна выканаць некалькі простых крокаў:

  • Сачыце за абвесткамі на стэндах ва ўніверсітэтах.
  • Заходзьце ў нашу групу на Facebook.
  • Дасылайце Вашы заяўкі на адрас Dementsevich_ES@st.by.

Супрацоўніцтва з ВНУ

Спецыяльныя навучальныя праграмы і праекты для студэнтаў у лабараторыях «Сістэмных Тэхналогій» в БДУ і БДУІР:

  • «Асновы прамысловага праграмавання»
  • «Асновы Oracle»
Спецыяліст па навучанні
Кацярына Дземянцэвіч
Рабочы: 8 017 269 04 12
E-mail: Dementsevich_ES@st.by
Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Трэнінг-цэнтр
Спецыяліст па навучанні
Кацярына Дземянцэвіч
Рабочы: 8 017 269 04 12
E-mail: Dementsevich_ES@st.by