«Альфа-Бізнес Мобайл» ад «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»

07.09.2016

«Альфа-Бізнес Мобайл» ад «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»


Абноўленая версія дадатку для юрыдычных асоб «Альфа-Бізнес Мобайл» створана кампаніяй «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» спецыяльна для Альфа-Банк.

Акрамя мноства стандартных функцый абноўлены дадатак цяпер дазваляе ўладальнікам бізнесу і індывыдуальным прадпрымальнікам здзяйсняць плацяжы лёгка і хутка – непасрэдна з дапамогай мабільнага тэлефона.

Магчымасці «Альфа-Бізнес Мобайл»:

Хуткія плацяжы
Галоўная перавага новай версіі мабільнага банка для юрыдычных асоб – магчымасць здзяйснення плацяжу ў беларускіх рублях юрыдычнай, фізічнай асобе ці ў бюджэт непасрэдна з дадатку. Для спрашчэння працы прадугледжаны функцыі копіі плацяжу і плацыжу ў адказ. Аўтазапаўненне палёў і даведнікі для ўводу інфармацыі таксама паскараюць працэс аплаты.


3-01.jpg


Простая праца з рэквізітамі
Пры неабходнасці рэквізіты рахунку можна лёгка захаваць ці адправіць праз любы зручны для карыстальніка дадатак альбо месэнджар.


Зручны ўваход у сістэму
Пры захаванні пароля ёсць магчымасць наладзіць хуткі ўваход па адпячатку, лічбавым смарт-кодзе ці графічным ключы.

1.jpg



Максімальна поўная інфармацыя пра рахункі і плацяжы
Працоўны стол з ключавой інфармацыяй па кампаніі па змоўчанні адлюстроўвае:

  • інфармацыю па рахунках,
  • рублёвыя плацяжы за мінулы месяц з раздзяленнем па статусах (як прамежкавых, так і канчатковых),
  • 5 апошніх аперацый па ўсіх рахунках за мінулы месяц,
  • курсы валют,
  • дыяграму рэшткаў па рахунках з дзяленнем на актывы і пасівы.

2-01.jpg


У выпісцы па рахунку і ў спісе апошніх аперацый даступны функцыі пошуку і фільтра.
У раздзеле налад таксама даступна функцыя кантролю: кіраўнік кампаніі можа правяраць, хто і калі ўваходзіў у мабільны банк, якія аперацыі былі пры гэтым выкананы.


Асабістыя налады працоўнага стала
З працоўнага стала даступны хуткі пераход да ўсіх асноўных раздзелаў меню. Парадак і бачнасць блокаў працоўнага стала можна наладзіць па жаданні карыстальніка.

Дадатковая інфармацыя для кліентаў
У неаўтарызаванай зоне (г.зн. без уваходу ў асабісты кабінет) карыстальнік можа атрымаць інфармацыю пра курсы валют, банкаматы, аддзяленні, таксама ёсць магчымасць адправіць заяўку на адкрыццё рахунку, напісаць у банк ліст ці замовіць зваротны званок з банка. Акрамя таго, ёсць магчымасць уваходу ў дэма-версію інтэрнэт-банка.


Неавторизованная зона.png


Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Штогадовая канферэнцыя «Аўтаматызацыя бюджэтавання і кіраўніцкага ўліку»