Дзень Нараджэння ПВТ – 10 гадоў

01.06.2016

Дзень Нараджэння ПВТ – 10 гадоў


Роўна дзесяць гадоў назад, 1 чэрвеня 2006 года, першым рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій былі ўручаны пасведчанні. Сярод першых рэзідэнтаў была і кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ».

Для кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» уваходжанне ў ПВТ стала штуршком для росту і пашырэння. Сёння ў нас працуюць больш за 400 чалавек, а ў 2006 годзе – 60.

Аляксандр Яўгенавіч Мукавозчык:
«Сёння ПВТ – гэта месца канцэнтрацыі перадавых тэхналогій і крэатыўных ідэй. Таленавітыя праграмісты ствараюць аснову для неверагоднага развіцця беларускай ІТ-галіны.

Дзякуючы намаганням ПВТ за 10 гадоў прафесія праграміста стала вельмі папулярнай у Беларусі. Спрыяльныя ўмовы даюць магчымасць праграмістам рэалізаваць сябе і свае планы. Спыніўся адток спецыялістаў з краіны.

Хачу пажадаць, каб ПВТ працягваў падтрымліваць развіццё кампаній і спецыялістаў, і ў недалёкай будучыні беларускі ІТ-кластар заняў вядучыя пазіцыі ў свеце.»


Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Канферэнцыя "Лічбавы банкінг". Будучыня банка і банкінгу