FinTech Хакатон у Мінску

27.06.2016

FinTech Хакатон у Мінску


24-26 чэрвеня ў Бізнес-клубе Imaguru у Мінску адбыўся FinTech Хакатон. «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» выступіла партнёрам гэтага мерапрыемства разам з «Пріорбанк» ААТ, Visa, USAID і Нацыянальным Банкам Рэспублікі Беларусь.

На працягу 48 гадзін 24 каманды праграмістаў, матэматыкаў, фінансавых аналітыкаў вырашалі задачы ў галіне ‪FinTech‬ і стваралі свае IT-прадукты. На час FinTech Хакатона Бізнес-клуб Imaguru пераўтварыўся ў сапраўдны дом для удзельнікаў мерапрыемства, дзе можна было застацца на нач, паесці і адпачыць, а потым ізноў брацца за справу. Паралельна з абмеркаваннем і распрацоўкай уласных праектаў, удзельнікі таксама наведвалі майстар-класы ад прафесіяналаў у галіне фінансавых тэхналогій і інавацый.‬‬

Ментары, якія прысутнічалі на Хакатоне, дапамагалі камандам, давалі парады і падказкі што да паляпшэння ідэй.

У якасці ментараў і чальцоў журы ад кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» выступілі Сяргей Краўчанка, Выканаўчы дырэктар, і Аляксандр Ермаковіч, Намеснік Генеральнага дырэктара.

За кароткі час, усяго за 2 дні, удзельнікі Хакатона здолелі прапанаваць і ажыццявіць мноства FinTech ідэй, у тым ліку і самых смелых. Сярод праектаў – сэрвіс для ажыццяўлення плацяжоў з дапамагой голасу, сістэма электроннага інвойсінгу, сэрвіс для кантролю выдаткаў на картцы дзіцяці і шмат якія іншыя прадукты.

Па выніках Хакатона, Гран-пры ад генеральнага партнёра Priorbank (паездка на міжнародную стартап-канферэнцыю ў Хельсінкі) атрымаў праект FinPlace. Хлопцы стварылі персанальны фінансавы менеджэр з функцыяй распазнавання SMS ад банкаў. Праект таксама атрымаў спецыяльны прыз ад Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь як найлепшае рашэнне для фінпісьменнасці.

Спецыяльны падарунак ад кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» (месяц каворкінгу ў інавацыйным стартап-хабе Imaguru) быў уручаны праекту Veles. Каманда распрацавала праграму, якая дазваляе рабіць ахвяраванні вулічным музыкам, мастакам і г.д. з дапамогай QR-кода.


Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Семінар Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Перспектывы і напрамкі развіцця банкаўскіх інфармацыйных тэхналогій у 2016 г.» ("BankIT Edu")