Казачны Новы год разам з кампаніяй «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»

21.12.2015

Казачны Новы год разам з кампаніяй «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»


Набліжаецца Новы год – гэта адно з самых яркіх і радасных свят ў годзе, напоўненае падарункамі і цудамі. У той жа час Новы год можа стаць сапраўдным выпрабаваннем для кампаній, якія стаяць перад выбарам навагодніх падарункаў для сваіх кліентаў. Што падарыць? Як здзівіць? Як вызначыцца на фоне канкурэнтаў? Як стварыць запамінальны падарунак? У каталогах ўсе тавары аднолькавыя, асноўныя канцэпцыі ўжо рэалізаваны і не раз, што ж рабіць? 

Выбітная Кока Шанэль аднойчы дакладна адзначыла: «Калі жадаеш быць унікальнай, ты павінна быць не падобнай ні на каго!» Ці гэта не найлепшы дэвіз для любой кампаніі? Менавіта такі шлях абрала кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» і напярэдадні Новага года адправілася ў сапраўднае казачнае падарожжа. 

IMG_1134_1.jpg

«Для нашай кампаніі 2015 год быў вельмі насычаны: быў укаранёны новы фірмовы стыль, адбылося адкрыццё новага офіса, - распавядае начальнік аддзела маркетынгу, Алена Іода. Змена фірмовага стылю стала кардынальнай: мы цалкам змянілі нашу сімволіку, каляровую гаму, усе атрыбуты. Менавіта таму першарадная задача, якая была пастаўлена перад нашым аддзелам, – вельмі плаўнае ўкараненне фірмовага стылю ва ўсведамленне нашых кліентаў і партнёраў. З новай айдэнтыкай з’явіўся і новы напрамак нашага культурнага развіцця – папулярызацыя беларускай мовы, культурнай спадчыны нашай краіны. Гэту канцэпцыю мы, перш за ўсё, рэалізавалі ў праекце новага офіса і паспяхова скарысталі ў навагодняй віншавальнай кампаніі.

IMG_1142_1.jpg
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе наша кампанія фінансава дапамагла краўдфандынгаваму праекту «Беларускія казкі для iPhone і iPAD». Гэта аўтарскі праект на беларускай мове, агучаны лідэрам гурта «Палац» Алегам Хаменка, галоўнай мэтай якога стала папулярызацыя беларускіх казак. Менавіта гэты праект натхніў нас на стварэнне незвычайных навагодніх падарункаў для кліентаў і партнёраў. Першае, на што звяртаеш увагу ў «казачным» дадатку – яркія ілюстрацыі. Мы звярнуліся за дапамогай да таленавітай мастачкі, якая стварае гэтыя непаўторныя вобразы, і ў выніку нашага супрацоўніцтва з’явілася серыя ўнікальных малюнкаў для навагодніх сувеніраў. Цэнтральнае месца ў падарункавай прадукцыі адведзена календару. На мой погляд, ён атрымаўся вельмі яскравым і запамінальным. Галоўныя героі тут – Месяц і Сонца, якія ўвасабляюць сабой каляндарны дзень. Рэкамендую ўгледзецца ў дэталі: ў адной ілюстрацыі хаваецца велізарная колькасць персанажаў, якія мы ведаем не толькі з казак, але і з багатай беларускай паэзіі, народных песень, традыцыйных беларускіх абрадаў. 

Копия IMG_1140_1.jpg
Каляндар, у сваю чаргу, стаў зыходным пунктам для афармлення звязанай з ім паліграфічнай прадукцыі: нашы казачныя персанажы пасяліліся і на падарункавых пакетах, і на паштоўках, і на скрыначках з беларускімі журавінамі. Паштоўкі ў нас таксама з сюрпрызам: нашым кліентам мы дорым персанальныя коды доступу для спампавання дадатку «Беларускія казкі для iPhone і iPAD», такім чынам, беларуская казка стане часткай кожнай сям’і.

IMG_1137_1.jpg

Мы ўклалі шмат натхнення ў нашы навагоднія сувеніры, і мы спадзяемся, што гэты казачны настрой мы здолеем перадаць усім тым, хто атрымае ад нас гэты цудоўны падарунак».

IMG_1162_1.jpg
IMG_1147_1.jpg
IMG_1146_1.jpg

Системные-технологии_066_1.jpg



Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» стала першай сярод буйнейшых пастаўшчыкоў ІТ-паслуг на беларускі рынак у 2016 годзе