Штогадовая канферэнцыя «Аўтаматызацыя бюджэтавання і кіраўніцкага ўліку»

05.09.2016

Штогадовая канферэнцыя «Аўтаматызацыя бюджэтавання і кіраўніцкага ўліку»


СТАА "СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ" выступіць срэбным партнёрам другой штогадовай канферэнцыі "Аўтаматызацыя бюджэтавання і кіраўніцкага ўліку", якая адбудзецца ў Мінску 22-23 верасня 2016 года.

Канферэнцыя прысвечана эфектыўнаму ўкараненню ERP-сістэм і праграмных прадуктаў для планавання рэсурсаў і аўтаматызацыі фінансавых функцый.

Вядучы бізнес-аналітык кампаніі, Антон Шарапа, выступіць з дакладам "Гнуткі інструмент бюджэтавання на прадпрыемстве". У дакладзе будзе прапанавана новае рашэнне і новы падыход да працэсу пабудовы бюджэту кампаніі.

Канферэнцыя пройдзе ў гасцініцы "Беларусь", збярэ фінансавых кіраўнікоў і IT-дырэктараў і пазнаёміць іх з новымі рашэннямі і падыходамі пры аўтаматызацыі бюджэтавання і кіраўніцкага ўліку.

Падрабязней пра будучую канферэнцыю тут

Новое изображение.JPG

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Выдатная ацэнка Інтэрнэт-банка Priorbank