Скрынка адвагі

21.01.2016

Скрынка адвагі


20 студзеня адбылася дабрачынная акцыя «Скрынка адвагі» ў падтрымку дзяцей, якія знаходзяцца на працяглым лячэнні ці рэабілітацыі ў медыцынскіх установах. Супрацоўнікі кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» актыўна ўдзельнічалі ў дабрачынным дні. 

DSC_0960.jpg

Дабрачынная акцыя зводзілася да таго, што ўсе жадаючыя маглі набыць гіпсавую фігурку і пакласці яе ў «Скрынку адвагі». Да цацкі можна было прывязаць невялікую запіску з пажаданнямі, якая адправіцца да дзяцей, каб падтрымаць іх у цяжкі момант. Перад балючай працэдурай дзіця зможа выбраць любую фігурку з запіскай, якая яму спадабаецца, і гэта абавязкова надасць яму адвагі! 

DSC_0958.jpg
Напоўненыя фігуркамі «Скрынкі адвагі» будуць перададзены ў дзіцячыя медыцынскія ўстановы, дзе дзеці знаходзяцца на працяглым лячэнні ці рэабілітацыі. Усе атрыманыя сродкі будць накіраваны на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія былі пазбаўлены бацькоўскай апекі, а таксама дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці.

DSC_0945.jpg
 
 DSC_0957.jpg



Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Рэкордная колькасць плацяжоў у Інтэрнэт-Банка