Веснавы HR-meeting «Life&Work баланс: здаровая матывацыя супрацоўнікаў»

17.03.2016

Веснавы HR-meeting «Life&Work баланс: здаровая матывацыя супрацоўнікаў»


Калі праца патрабуе максімальнай аддачы і канцэнтрацыі, а стрэсавы тайм-менеджмент не пакідае часу на асабістае жыццё супрацоўнікаў – асабліва высокая рызыка выгарэць і сур’ёзна падарваць сваё здароўе. Пры гэтым для кампаніі важна, каб персанал захаваў добры тэмп працы і паказваў высокую эфектыўнасць. Пра гэта казалі ў межах веснавога «HR-meeting» «Life&Work баланс: здаровая матывацыя супрацоўнікаў» ад ПРАЦА.TUT.BY 10 сакавіка ў Мінску. 

bcaf0beccbeaac518260af098bc7b7c3.jpg
 
Веснавы HR-meeting ад ПРАЦА.TUT.BY быў арганізаваны для кіраўнікоў і спецыялістаў у галіне кіравання персаналам. Апошнія напрамкі ў працы ад афіцыйных спікераў, інтэлектуальныя дыскусіі – усё гэта было неад’емнай часткай мерапрыемства. HR-meeting наведалі HR-менеджэры – прадстаўнікі больш за 60 паспяховых кампаній, якія развіваюцца на рынку Беларусі. 

6db6d33e347629ebd9ec09684e82f7ac.jpg
Кейс «У сваiм краi, як у раi» прапанаваў Дзмітрый Кіроль, начальнік кіравання па працы з персаналам кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ». У якасці ключавога прынцыпу ў рэалізацыі ідэі «гармонія паміж працай і асабістым жыццём» была выбрана карпаратыўная філасофія «Офіс як дом». Усе супрацоўнікі ўцягнуты ў стварэнне і падтрыманне філасофіі кампаніі. Кампанія заахвочвае ініцыятыву супрацоўнікаў як «прафесіяналаў» і не толькі ў прафесіі: атмасфера каворкінга ў офісе, спартыўны лад жыцця, творчая рэалізацыя, - вось што спрыяе, па меркаванні саміх жа працаўнікоў, іх эфектыўнасці. У выніку, больш за 70% супрацоўнікаў пацвердзіла, што дызайнерскія ідэі і рашэнні па арганізацыі прасторы офіса натхняюць іх на сумесную творчасць, станоўча ўплываюць на прадукцыйнасць і, на думку калектыву, у кампаніі створаны ўсе ўмовы для камфортнага працоўнага працэсу і адпачынку.

*Фота - партал relax.by.

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Выпуск курса «Тэхналогіі распрацоўкі enterprise-рашэнняў на Java»: унікальны досвед супрацоўніцтва