Выпуск курса «Тэхналогіі распрацоўкі enterprise-рашэнняў на Java»: унікальны досвед супрацоўніцтва

11.03.2016

Выпуск курса «Тэхналогіі распрацоўкі enterprise-рашэнняў на Java»: унікальны досвед супрацоўніцтва


У сераду, 2 сакавіка 2016 года, у Адукацыйным цэнтры ПВТ адбыўся выпуск групы, якая вывучала курс «Тэхналогіі распрацоўкі enterprise-рашэнняў на Java». Праграма навучання была сфармавана ў выніку супрацоўніцтва з кампаніяй «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», распрацоўшчыкі якой выступілі слухачамі курса. Кіраўніцтва кампаніі, сутыкнуўшыся з неабходнасцю пашырэння java-напрамку ў працы, вырашыла навучаць праграмістаў новай тэхналогіі паралельна з укараненнем атрыманых навыкаў на рэальным праекце для вырашэння практычных задач. Сем чалавек з кампаніі асвоілі яшчэ адну мову праграмавання Java, якая ў цяперашні час з’яўляецца адной з самый папулярных і запатрабаванай у свеце. Новы напрамак – гэта заўсёды новыя магчымасці. 

12819289_1037867049618769_3474307656670969058_o.jpg

10258836_1037866876285453_3362276016064000421_o.jpg
 «Хацеў бы падзякаваць нашай кампаніі і Адукацыйнаму цэнтру Парку высокіх тэхналогій за магчымасць навучыцца, будзем спадзявацца на далейшае развіццё і ўдзел у падобных навучальных праграмах — мне, як распрацоўшчыку, карысна і цікава паглыбляцца ў гэту тэму,» — атрымаўшы сертыфікат, падзяліўся адзін з слухачоў курсу.
 
10580690_1037867132952094_7784288397078683566_o.jpg
Войцік Дзмітрый, выканаўчы дырэктар кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» па развіцці сістэм ДБА:
«На сённяўні дзень Java — самая запатрабаваная back-end платформа, і сёння нашы супрацоўнікі сталі часткай суполкі распрацоўшчыкаў, якая дынамічна развіваецца. Тыя супрацоўнікі, якія прайшлі гэты курс, паралельна займаліся іншымі працоўнымі праектамі, таму навучанне праводзілася досыць інтэнсіўна. Галоўны вынік – тое, што рэліз аднаго з прадуктаў, над якім працуе наша кампанія (ён арыентаваны на 300-тысячную аўдыторыю і хутка з’явіцца на рынку), адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы».
 
921329_1037867102952097_9161135604158609966_o.jpg
Юлій Слабко, трэнер Адукацыйнага центра ПВТ, выкладчык курсу «Тэхналогіі распрацоўкі enterprise-рашэнняў на Java»: 
«У распрацоўшчыкаў няма ўяўлення «навучыўся – можаш некалькі гадоў працаваць», навучанне для нас – гэта сталы, бесперапынны працэс. Любы працэс навучання патрабуе вольнага часу, каб засвоіць пройдзены матэрыял, замацаваць яго практычна. У гэтым плане ў звычайных слухачоў курсу, (напрыклад, студэнтаў, якія пакуль не заняты асноўнай працай), гэты працэс ідзе больш мерна: у іх больш часу на бягучыя заданні. У сувязі з жорсткімі часовымі рамкамі, слухачам шмат якія матэрыялы даводзілася разбіраць самастойна, дома – гэта кажа пра адказнасць супрацоўнікаў і іх высокую матывацыю да працы».
 
12829427_1037866842952123_1628330484433510524_o.jpg
Вадзім Зелянкоў, дырэктар Адукацыйнага цэнтра ПВТ:
«Нячаста сутыкаешся з кампаніяй, якая вядзе сацыяльна адказны бізнес, інвестуе ў сваіх супрацоўнікаў, навучае іх. Для нас, як для Адукацыйнага цэнтра, супрацоўніцтва з кампаніяй «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» – гэта цікавы досвед: дагэтуль і ўсе праграмы, і ўвесь навучальны працэс мы разлічвалі на разрозненую аўдыторыю слухачоў, а не на карпаратыўнае навучанне».

У цяперашні час Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій працуе над распрацоўкай і паляпшэннем адукацыйных праграм для навучання спецыялістаў у галіне ІТ.

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» – самая інтэлектуальная ІТ-кампанія!