Змена кіраўніцтва кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»

01.08.2016

Змена кіраўніцтва кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»


1 жніўня 2016 года Аляксандра Яўгенавіча Мукавозчыка на пасадзе Генеральнага дырэктара кампаніі СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» змяняе Андрэй Мікалаевіч Каршакоў.

На працягу шматлікіх гадоў Аляксандр Яўгенавіч быў кіраўніком кампаніі, што ўвесь час развівалася і стала адным з лідэраў беларускага ІТ. Ён смела вёў каманду праз рыначныя змяненні, адкрываў новыя рэгіёны і змагаўся са спадамі эканамічнай актыўнасці на сумежных рынках. Дзякуючы яго намаганням кампанія здолела значна вырасці: 400 высока прафесійных супрацоўнікаў штогод працуюць над праектамі ў Беларусі, Украіне, Азербайджане, Казахстане, ЗША і Канадзе і абслугоўваюць больш за 80 карпаратыўных кліентаў.

«Пазіцыя Генеральнага дырэктара мае на ўвазе вырашэнне мноства штодзённых адміністратыўных задач», - адзначыў Аляксандр Яўгенавіч, - «Яны, вядома, важныя, але патрабуюць часу і ўвагі, якія даводзіцца забіраць у стратэгічнага планавання. Таму я вырашыў адысці ад аператыўнага кіравання, каб займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця. Пры гэтым я застаюся ўласнікам кампаніі і чальцом Рады дырэктараў. 

Канешне, я ганаруся поспехамі, якія дасягнула кампанія. Так, у 2015 годзе кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» стала найбуйнейшым пастаўшчыком праграмнага забеспячэння на беларускі рынак сярод усіх рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналогій. Я цалкам падтрымліваю стратэгічныя змяненні ў кампаніі і з лёгкім сэрцам перадаю аператыўнае кіраванне кампаніяй Андрэю Мікалаевічу Каршакову, жадаю значных поспехаў і чакаю дасягнення сумесна пастаўленых мэт!»

Андрэй Мікалаевіч Каршакоў, які прыступае да сваіх абавязкаў, мае две вышэйшыя тэхнічныя адукацыі і валодае багатым практычным досведам як у банкаўскай камерцыйнай сферы, так і ў межах кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ». Андрэй Мікалаевіч прыйшоў у кампанію ў 2002 годзе і за мінулыя 14 гадоў прайшоў шлях ад праграміста да Намесніка Генеральнага дырэктара. У апошні час Андрэй Мікалаевіч паспяхова выконваў абавязкі Генеральнага дырэктара падчас яго адсутнасці.


Гэтыя 14 гадоў працы ў Сістэмных тэхналогіях былі для мяне паказальнымі з пункту гледжання высокага ўзроўня прафесіяналізму і матывацыі на вынік і зараз наша кампанія стаіць на парозе новага вітка свайго развіцця. «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» павінны і далей эвалюцыянаваць, гнутка адольваць новыя выклікі часу. Я маю намер прыкласці максімум намаганняў, каб захаваць лепшыя традыцыі кампаніі, і зрабіць усё магчымае, каб і далей аператыўна і паспяхова рэалізоўваць планы развіцця нашага прадпрыемства».

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» атрымала высокую ацэнку сваёй працы