"Зробiм разам!" з кампаніяй "СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ"

29.12.2016

"Зробiм разам!" з кампаніяй "СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ"


Новы год ужо на парозе. А значыцца, нас усіх чакае свята, шампанскае, падарункі. У гэтым годзе кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» падрыхтавала запамінальныя сувеніры для сваіх кліентаў і партнёраў.

Просты слоган «Зробiм разам!» стаў асновай канцэпцыі навагодніх падарункаў ад кампаніі. Асноўная ідэя - стварыць падарункі разам з кліентамі, гэтак жа, як і «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» распрацоўвае свае прадукты - не проста ДЛЯ кліентаў, а РАЗАМ з кліентамі.

Каляндар, нататнік і паштоўкі практычна чорна-белыя, аднак з дапамогай каляровых алоўкаў іх можна зрабіць яркімі. Элементы размалёўкі-антыстрэс прысутнічаюць на ўсіх сувенірах, такая размалёўка дапаможа перадыхнуць падчас працоўнага дня, адцягнуцца ад мітусні. Проста дадайце трохі колеру ў шэрыя будні.

Стварайце яркія карцінкі разам з «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» і рабіце Ваша жыццё ярчэй!

З надыходзячым Новым годам!

prior big.JPG
prior big.JPG
prior big.JPG
prior big.JPG
prior big.JPG

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Каманда "СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ" заняла 3 месца ў гульні "Што? Дзе? Калі?"