Enterprise Resource Management

АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ СТРАТЭГІЯ ІНТЭГРАЦЫІ ВЫТВОРЧАСЦІ І АПЕРАЦЫЙ, КІРАВАННЯ ПРАЦОЎНЫМІ РЭСУРСАМІ, ФІНАНСАВАГА МЕНЕДЖМЕНТУ, КІРАВАННЯ АКТЫВАМІ

Банкі НКФА Страхаванне і лізінг Бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць

На сучасным этапе расце патрэбнасць фінансавых устаноў і прадпрыемстваў у сістэмах класа ERP (Enterprise Resource Planning ці Кіраванне рэсурсамі прадпрыемства). ERP-сістэма ўяўляе сабой поўнафункцыянальны набор інтэграваных паміж сабой дадаткаў, які дазваляе стварыць адзінае асяроддзе для аўтаматызацыі планавання, уліку, кантролю, аналізу і кіравання бізнес-працэсамі прадпрыемства ў сферы фінансавых, таварна-матэрыяльных, вытворчых і лагістычных патокаў, бухгалтарскага ўліку, кіравання персаналам, рэгулявання ўзаемаадносін з контрагентамі, справаздачнасці.

Enterprise Resource Management уключае ў сябе наступныя сістэмы:

  • Recruitment;
  • Кіраванне асноўнымі сродкамі;
  • Кіраванне гаспадарчымі дамовамі.



Recruitment

Recruitment — адзіная лінія падтрымкі для кадравых і бухгалтарскіх падраздзяленняў дазваляе аператыўна вырашаць комплексныя праблемы па падборы і прыёме на працу, а таксама аптымізуе выдаткі на інфармацыйныя тэхналогіі.

Перавагі

    • Асобная працоўная прастора для кадравых працаўнікоў;
    • Працоўнае месца кіраўніка рэкрутынгавага падраздзялення;
    • Аўтаматычная апрацоўка дасланых заявак і рэзюмэ;
    • Уласнае файлавае сховішча;
    • Гісторыя і працы з суіскальнікамі і заяўкамі;
    • Выгрузка інфармацыі пра прынятых суіскальнікаў у кадравыя модулі сістэмы;
    • Прасунутая аналітыка з выкарыстаннем дадзеных усёй сістэмы.

Асаблівасці сістэмы

      Сістэма Recruitment прызначана для аўтаматызацыі працэсу пошуку і падбору персаналу ў арганізацыях. Выкарыстоўваючы функцыі модуля, супрацоўнікі рэкрутынгавых падраздзяленняў змогуць упарадкавана ажыццяўляць працу па прыёме заявак ад зацікаўленых падраздзяленняў, весці базу суіскальнікаў да створаных вакансій і аўтаматызаваць апрацоўку дасланых рэзюмэ. Дазваляе з максімальнай эфектыўнасцю арганізаваць кадравыя працэсы ў арганізацыі, у сувязі з узаемазвязанасцю інфармацыі ў розных раздзелах сістэмы.



Кіраванне гаспадарчымі дамовамі (Contracts Management)

Сістэма Кіраванне гаспадарчымі дамовамі дазваляе арганізаваць поўны цыкл ўліку, вядзення і кантролю выканання гаспадарчых дамоваў на прадпрыемстве любога памеру і любой тэрытарыяльнай структуры. За кошт аўтаматызацыі працэсаў разліку плацяжоў, фармаванняі звядзення бухгалтарскіх праводак і адпраўкі іх у сістэму бахгалтарскага ўліку, фармавання аналітычных справаздач сістэма дазволіць значна скараціць працавыдаткі па працы з дамовамі. Сістэма прызначана для аўтаматызаванага ўліку, вядзення і кантролю выканання гаспадарчых дамоваў у разрэзе выканаўцаў, тыпаў плацяжоў, контрагентаў.

Перавагі

    • Праца з вялікім аб’ёмам інфармацыі (базы дадзеных, якія змяшчаюць больш за 100 000 аб’ектаў);
    • Магчымасць налады інтэграцыі з знешнімі сістэмамі;
    • Фармаванне зводных справаздач.

Функцыянал сістэмы

    • Аўтаматызаваны ўлік гаспадарчых дамоваў;
    • Улік дадатковых пагадненняў да дамовы;
    • Вядзенне і кантроль выканання асноўных тыпаў гаспадарчых дамоваў у разрэзе выканаўцаў, ініцыятараў, контрагентаў;
    • Вядзенне валютных дамоваў;
    • Разлік па дамовах з фармаваннем праводак;
    • Фармаванне зводных праводак з магчымасцю выгрузкі ў знешнія сістэмы;
    • Фармаванне справаздач.


Кіраванне асноўнымі сродкамі (Asset Management)

Сістэма Кіраванне асноўнымі сродкамі дазваляе арганізаваць поўны цыкл уліку аб’ектаў асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў на прадпрыемстве любога памеру і любой тэрытарыяльнай структуры. За кошт аўтаматызацыі працэсаў пастаноўкі на ўлік, інвентарызацыі, выгрузкі інфармацыі ў бухгалтарскую сістэму і падрыхтоўкі справаздач сістэма дазволіць значна скараціць працавыдаткі па ўліку асноўных сродкаў.

Перавагі

    • Магчымасць працы як з аб’ектамі асобнага філіяла, так і ў цэлым па арганізацыі;
    • Фармаванне зводных справаздач;
    • Магчымасць працы з вялікім аб’ёмам інфармацыі;
    • Паралельны ўлік асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў па МСФС з фармаваннем адпаведнай справаздачнай дакументацыі;
    • Правядзенне інвентарызацыі з выкарыстаннем штрых-кадзіравання;
    • Прывязка да аб’ектаў уліку вобразаў дакументаў і захоўванне іх у базе дадзеных;
    • Улік складаных аб’ектаў, крыніц набыцця, тэхнічнага стану, гісторыі рамонтаў і г.д.;
    • Выкананне поўнага набору ўсіх тыпаў аперацый як індывідуальна з аб’ектам, так і з групай аб’ектаў, захаванне гісторыі перамяшчэння аб’ектаў;
    • Гнуткі і зручны прагляд картатэкі і журнала аперацый па стане на любую дату (у тым ліку мінулых перыядаў) і за любы перыяд;
    • Вядзенне валютных дамоваў, улік дадатковых пагадненняў да дамоваў і разлік абавязацельстваў па іх з фармаваннем бухгалтарскіх праводак;
    • Складанне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, фармаванне гадавой справаздачы.

Функцыянал сістэмы

    • Улік паступлення і рэгістрацыі аб’ектаў уліку;
    • Улік руху матэрыяльных каштоўнасцяў і нематэрыяльных актываў;
    • Разлік амартызацыі асноўных сродкаў, улік мадэрнізацый, правядзенне пераацэнкі асноўных сродкаў рознымі метадамі;
    • Улік колькасці каштоўных металаў у матэрыяльных каштоўнасцях;
    • Улік руху гаруча-змазачных і расходных матэрыялаў;
    • Разлік паліва на падставе дадзеных падарожных лістоў і заправак;
    • Вядзенне ўліку і кантролю выканання гаспадарчых дамоваў;
    • Вядзенне ўліку выдаткаў будучых перыядаў;
    • Фармаванне бухгалтарскіх праводак і атрыманне аналітычных справаздач;
    • Друкаванне ўліковых дакументаў па шаблонах.
Падзяліцца ў сацсетках:
  • Задаць пытанне спецыялісту
  • Заказаць прэзентацыю