Персанал. Зарплата. Кадры

Комплексная аўтаматызацыя ўліку персаналу, разліку зарабатнай платы і падаткаў

Прадпрыемствы Прамысловая аўтаматызацыя

Персанал. Зарплата. Кадры (HR & Payroll) — гэта комплексная аўтаматызацыя ўліку персаналу, разліку зарабатнай платы і падаткаў, а таксама якасная арганізацыя кадравых працэсаў у банку ці на прадпрыемстве ў поўнай адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам.

У праграме падтрымліваецца праца з персаналам канкрэтнага філіяла ці ў цэлым па сістэме, кантроль міжпрофільнага перамяшчэння супрацоўнікаў, маецца магчымасць атрымання зводных справаздач, ажыццяўляецца разлік зарплаты, прэмій, надбавак, 13 зарплаты, разлік адпачынкаў, бальнічных, падакументны ўлік групавых аперацый, а таксама ўлік табеляў і льгот па падатку. Бухгалтар можа ствараць і наладжваць новыя віды налічэнняў і вылічэнняў.

Перавагі

      Кіраўнікам

    • Кантроль за вызначэннем і змяненнямі акладаў, надбавак, прэмій;
    • Прагляд аператыўнай інфармацыі па перамяшчэннях супрацоўнікаў паміж падраздзяленнямі і філіяламі;
    • Аналіз інфармацыі пра дамовы, стаж, адукацыю супрацоўнікаў, спагнанні і ўзнагароды, запланаваныя адпачынкі, сканчэнне выпрабавальных перыядаў.

      Спецыялістам падраздзяленняў

    • Выкананне групавых аперацый па перамяшчэнні супрацоўнікаў, змяненні акладаў, адсоткаў за стаж;
    • Хуткае ажыццяўленне аперацый па разліку авансу, премій ды іншых міжразліковых выплат;
    • Ажыццяўленне разліку, выдаленне і пераразлік зарабатнай платы;
    • Аператыўнае афармленне неабходнай справаздачнай дакументацыі.

Модулі сістэмы Персанал.Зарплата.Кадры:

  • Улік зарабатнай платы;
  • Кадры;
  • Табельны ўлік;
  • Штатны расклад;
  • Персаніфікаваны ўлік;
  • Справаздачнасць для інспекцыі Міністерства па падатках і зборах;
  • Прыказы;
  • Улік камандзіровак;
  • Ацэнка па кампетэнцыях;
  • Страхаванне жыцця і пенсій;
  • Аналітыка па складзе і руху персаналу;
  • Шлюз інтэграцыі з кадравай падсістэмай;
  • Рэзерв кадраў;
  • Статыстычная справаздачнасць;
  • Аналітыка па выдатках на персанал;
  • Палажэнні і інструкцыі;
  • WEB партал па кадрах;
  • Рэкрутынг.

Аднім з модуляў інтэграванай сістэмы СТ.Персанал.Зарплата.Кадры. з’яўляецца модуль «Ацэнка KPI», прызначаны для стварэння кіраўніцкай інфармацыйнай сістэмы збору дадзеных і ацэнкі эфектыўнасці працы персаналу і ўсёй арганізацыі, а таксма абгрунтаванага матэрыяльнага стымулявання супрацоўнікаў.

Магчымасці модуля

    • Улік існуючых паказчыкаў KPI у разрэзе прынцыпаў збору інфармацыі пра паказчык, тыпу ўліковых дадзеных і ўплыву на вынікі дзейнасці супрацоўніка;
    • Завядзенне профіляў KPI для супрацоўнікаў банка;
    • Падаванне інфармацыі пра паказчыкі KPI супрацоўнікаў банка ў разрэзе справаздачнага месяца;
    • Магчымасць актуалізацыі дадзеных для разліку паказчыкаў, а таксама запыту ручных ацэнак для выбраных супрацоўнікаў;
    • Падаванне гістарычных дадзеных па паказчыках KPI у разрэзе супрацоўнікаў;
    • Адлюстраванне індывідуальных ацэначных карт для супрацоўнікаў з гісторыяй па паказчыках эфектыўнасці;
    • Падаванне статыстычных справаздач на падставе ўсіх дадзеных, існуючых у падсістэме.
Кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» таксама прапануе экспертнае суправаджэнне ўкаранення модуля «Ацэнка KPI», якое прадугледжвае цеснае метадалагічнае супрацоўніцтва з замоўцам па пытаннях правільнай пастаноўкі бізнес-працэсаў распрацоўкі і ацэнкі ключавых паказчыкаў эфектыўнасці і курыраванне вопытна-прамысловага запуску модуля.
Падзяліцца ў сацсетках: