Крэдытны дакументаабарот

СІСТЭМА АПТЫМІЗУЕ ТЭРМІНЫ ПРЫНЯЦЦЯ РАШЭННЯ ПА КРЭДЫЦЕ І ПАВЯЛІЧВАЕ ШМАТ ЯКІЯ МАГЧЫМАСЦІ БАНКА

Банкі НКФО Страхаванне і лізінг CRM – сістэмы Рызыка-менеджмент

Сістэма Крэдытны дакументаабарот (Order Placement&Workflow) дазваляе працаваць з прыёмам і апрацоўкай заявак кліентаў усіх катэгорый: Фізычная асоба, ІП, Мікра, Малы, Сярэдні, Карпаратыўны. Прадукт у функцыянальнасці кіравання ўлічвае спецыфіку кожнага сегмента.

Сістэма ахоплівае працэсы:

    • Працэсы кіравання заяўкамі, якія былі апублікаваны ў каналах самаабслугоўвання і дыстанцыйнага абслугоўвання;
    • Прыём крэдытных заявак і праверка заяўнікоў крэдыту ў інфармацыйнай службе бяспекі банка;
    • Праверка ў Крэдытным бюро НБ РБ крэдытнай гісторыі па кліенце, які даслаў заяўку на атрыманне крэдытнага прадукту;
    • Праверка кліента па Спісе абмежаванняў на наяўнасць негатыўнай інфармацыі пра кліента, прагляд прысвоенага кліенту «ўзроўня непажаданасці» ў сістэме;
    • Правядзенне скорынгавай ацэнкі кліента;
    • Апрацоўка крэдытнай заяўкі праз фармаванне крэдытнага дасье і ўзгадненне заяўкі па адказных структурных падраздзяленнях;
    • Заключэнне крэдытнай здзелкі;
    • Суправаджэнне крэдытнай здзелкі ў Collection.

Прызначэнне сістэмы

Крэдытны дакументаабарот

Сістэма забяспечвае доступ да шырокага спектра аперацый:

  • Выкарыстоўваючы адзіную базу кліентаў дазваляе фармаваць і прымаць заяўкі на банкаўскія прадукты ў любых каналах і ад любых тыпаў сегментаў кліентаў;
  • Прапануе інструменты для верыфікацыі кліента, аналізу яго кредытнай гісторыі і праверкі ў спісах абмежаванняў на наяўнасць неправамерных дзеянняў;
  • Забяспечвае інструментамі для кіравання дакументаабаротам;
  • Забяспечвае працу і індывідуальную наладу розных відаў крэдытаў – іпатэчнае, спажывецкае крэдытаванне;
  • Валодае гнуткімі наладамі адносна тыпу кліентаў, з якімі ён працуе;
  • Скорынг у прадукце OPW дазваляе аўтаматызаваць узгадненні па працэсе рашэння з рызыка-менеджэрамі, зрабіць прагноз адносна крэдытаздольнасці будучых крэдытаатрымальнікаў;
  • Забяспечвае для банка комплекс працэсаў па запытах у дзяржаўную службу бяспекі для дадатковой праверкі добранадзейнасці;
  • Забяспечвае для банка функцыянал апрацоўкі запазычанасці рознага перыяду пратэрміноўкі.
Падзяліцца ў сацсетках:
  • Задаць пытанне спецыялісту
  • Заказаць прэзентацыю