B-Client

РАШЭННЕ ДЛЯ ВЫДАЛЕННАГА АБСЛУГОЎВАННЯ КЛІЕНТАЎ БАНКА ПРЫ ДАПАМОЗЕ E-MAIL

Банкі E-banking channels

B-Client — гэта зручная праца і стоадсоткавы электронны дакументаабарот для карпаратыўных кліентаў банка.
Гэта надзейная і высокапрадукцыйная сістэма выдаленнага кіравання банкаўскімі рахункамі буйных карпаратыўных кліентаў банка.


Перавагі сістэмы

      Бізнесу банка

    • Выдаленнае абслугоўванне кліентаў і скарачэнне выдаткаў;
    • Новы канал продажу прадуктаў;
    • Павышэнне лаяльнасці карпаратыўных кліентаў да банка;
    • Поўны ахоп кліентаў юрыдычных асоб (ад буйных карпаратыўных кліентаў да прыватных прадпрымальнікаў).

      Юрыдычным асобам

    • Звыклы інструмент для працы – сістэма электронных плацяжоў Кліент-Банк;
    • Зручны інтэрфейс – простая навігацыя па сістэме, выкананне частых аперацый у некалькі клікаў;
    • Высокая прадукцыйнасць сістэмы – праца з вялікім аб’ёмам дакументаў.

Функцыянальныя магчымасці сістэмы

B-Client падтрымлівае ўвесь спектр аперацый, якія выкарыстоўваюцца карпаратыўнымі кліентамі для дыстанцыйнага кіравання сваімі рахункамі і электроннага дакументаабарота з банкам, а таксама забяспечвае высокую хуткасць апрацоўкі вялікага аб’ёму дакументаў, што важна для буйных карпаратыўных кліентаў.

  • Магчымасць самастойнага ўсталявання сістэмы. Кліенту банка юрыдычнай асобе перадаецца інсталяцыйны дыск і дапаможнік карыстальніка сістэмы з падрабязнай інструкцыяй. Усталяванне сістэмы можа ажыццяўляцца лакальна на адным кампутары ці ў сеткавай канфігурацыі;
  • Атрыманне абнаўленняў з банка па электроннай пошце. Падчас змянення B-Client з боку банка абнаўленне перадаецца кліенту па электроннай пошце і можа быць усталявана аўтаматычна;
  • Кіраванне доступам для розных груп карыстальнікаў. Кліент банка самастойна кіруе ролямі, правамі доступу да інфармацыі, да магчымасці прагляду электронных дакументаў і візавання. Адміністратар кліента самастойна наладжвае карыстальнікаў сістэмы па розных ролях, а таксама правы на доступ да інфармацыі і правы подпісу;
  • Атрыманне выпісак па рахунках, дадаткаў да выпісак і даведачнай інфармацыі;
  • Простае стварэнне новага аплатнага дакумента. На этапе стварэння дакумента ажыццяўляецца аўтаматычны папярэдні кантроль правільнасці і паўнаты запаўнення палёў, кантроль на адпаведнасць даведнікам. Створаны раней запыт можна захаваць як шаблон і выкарыстоўваць потым як аснову для плацяжоў і заявак, якія рэгулярна паўтараюцца;
  • Зручная праца з аформленымі запытамі ў B-Client. Фільтр запытаў, пошук запытаў, сфармаваных на пэўную дату, дазваляе прагледзець пералік дакументаў па параметрах, якія выбраў карыстальнік;
  • Усе віды плацяжоў для працы юрыдычнай асобы. Плацяжы ва ўсіх валютах, дакументы для валютнага кантролю, карпаратыўныя карты, розныя электронныя дакументы, якія суправаджаюць аперацыіі кліентаў (заявы, паведамленні, спісы, заяўкі, рэестры, звесткі, анкеты, даведкі);
  • Новая функцыя сканавання. Карыстальнік можа адсканаваць дадатак да электроннага дакумента непасрэдна ў B-Client. Адсканаваны файл захоўваецца у аптымальным раздзяленні, што дазваляе камфортна працаваць са шматстаронкавымі дакументамі;
  • Даведнікі для зручнай працы ў сістэме. Карыстальніку прапануюцца шырокія магчымасці па працы з даведнікамі рознага віду: рахункі, банкі, валюта, прызначэнне плацяжоў і г.д. Даведнікі аблягчаюць карыстальніку працэс рэалізацыі плацяжу і аўтаматычна абнаўляюцца падчас абмену запытамі з банкам;
  • Высокі ўзровень бяспекі працы і абмену запытамі з банкам. B-Client забяспечвае канфідэнцыяльнасць і цэласнасць аплатных дакументаў, якія дасылаюцца ў банк, праз бібліятэку шыфравання і электроннага подпісу, а таксама арганізацыю доступу з дапамогай персанальнага электроннага ключа. Для ажыццяўлення аховы інфармацыі ў праграме выкарыстоўваецца сістэма крыптааховы;
  • Пацверджаная надзейнасць сістэмы MailBank. У склад сістэмы ўваходзяць праграмныя сродкі, якія рэалізуюць працэс стварэння электронных аплатных дакументаў кліента і працэс перадачы на папяровым носьбіце электронных аплатных дакументаў кліента. Гэтыя праграмныя сродкі маюць сертыфікаты адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту, выдадзеныя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь;
  • Зручны інтэрфейс у стылі Ribbon-панэлі Microsoft Office. Звыклае для карыстальніка гарызантальнае размяшчэнне меню, магчымасць выбару карыстальнікам інтэрфейса: класічнае меню СЭП, новы стыль.
Падзяліцца ў сацсетках: