ClickPay

МАБІЛЬНЫ ДАДАТАК ДЛЯ ХУТКАГА І ПРОСТАГА ЗДЗЯЙСНЕННЯ ПЛАЦЯЖОЎ

Банкі E-banking channels

ClickPay – мабільны дадатак для хуткага і простага здзяйснення плацяжоў, з’яўляецца дапаўненнем да Інтэрнэт-банка.*
Дадатак ClickPay даступны для смартфонаў Android і iOS, а таксама сумяшчальны з разумным гадзіннікам Apple Watch.


Магчымасці дадатку:

    • Маментальны перавод паміж карткамі банка;
    • Аплата мабільнай сувязі ў некалькі клікаў (velcom, МТС, life:) );
    • Сумяшчальнасць з Apple Watch;
    • Аўтарызацыя з дапамогай адпячаткаў пальцаў уладальнікам iPhone з падтрымкай функцыі Touch ID;
    • Фармаванне чэкаў па здзейсненых аплатах і пераводах і іх захаванне ў Інтэрнэт-Банку;
    • Налада інтэрфейса карыстальнікам – магчымасць дадаваць, перасоўваць і выдаляць абразкі хуткіх плацяжоў і пераводаў;
    • Сінхранізацыя фатаграфій кантактаў з тэлефоннай кнігі для зручнага папаўнення балансу мабільнага тэлефона сяброў і родных.

Усяго ТРЫ клікі для здзяйснення аплаты:

    1. Дадаць плацёж са спісу ўласных плацяжоў, здзейсненых раней у сістэме Інтэрнэт-Банк.
    2. Перацягнуць патрэбны плацёж на цэнтральную вобласць экрана.
    3. Націснуць кнопку, каб пацвердзіць суму і плацёж.
дадатак грашовыя пераводы

*- для выкарыстання дадатку ClickPay неабходна быць зарэгістраваным ў сістэме Інтэрнэт-Банк адпаведнага банка
Падзяліцца ў сацсетках:
  • Задаць пытанне спецыялісту
  • Заказаць прэзентацыю