myBank

ІНТЭРНЭТ-ДАДАТАК НОВАГА ПАКАЛЕННЯ ДЛЯ ДЫСТАНЦЫЙНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ КЛІЕНТАЎ БАНКА

Банкі E-banking channels

myBank — інтэрнэт-дадатак новага пакалення для дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў у любым пункце свету і на любой прыладзе. Сістэма дазваляе кліенту банка (фізічнай асобе) выконваць увесь пералік фінансавых аперацый і адкрывае новыя магчымасці налады ўласнага працоўнага стала з віджэтамі, пашыранай аналітыкі па асабістых фінансах у зручным і прывабным карыстальніцкім інтэрфейсе.



Перавагі сістэмы

    • Адаптыўны дызайн. Знешні інтэрфейс дадатку адаптуецца пад экран карыстальніцкай прылады (ПК, ноўтбук, планшэт) і аўтаматычна стварае для яго свой профіль;
    • Сучасны карыстальніцкі інтэрфейс. Дызайн дадатку распрацаваны такім чынам, каб усе важнейшыя аперацыі для карыстальніка выконваліся ў некалькі клікаў;
    • Магчымасць карыстацца дадаткам у любым месцы знаходжання пры наяўнасці злучэння з сеткай Інтэрнэт;
    • Бяспека працы ў сістэме. Трохузроўневая ахова інфармацыі (аўтарызацыя; увод аўтарызацыйнага кода, каб атрымаць доступ для выканання аперацый; мабільны SMS код для пацверджання новых аперацый).

Функцыянальныя магчымасці сістэмы

Сістэма забяспечвае доступ да шырокага спектра аперацый:

  • Унікальная сістэма віджэтаў на працоўным стале. Карыстальнік можа самастойна наладжваць свой працоўны стол: дадаваць віджэты, наладжваць змесціва ў іх, змяняць іх размяшчэнне, каляровую схему;
  • Зручная выпіска па рахунках з пералікам транзакцый. Карыстальнік можа прагледзець выпіску па рахунках за фіксаваны і адвольны перыяды з адлюстраваннем аперацый у храналагічным парадку;
  • Зручнае ажыццяўленне плацяжоў для фізічнай асобы. Карыстальнік можа выканаць шырокі пералік банкаўскіх аперацый: плацяжы пры дапамозе дрэва паслуг АРІП, хуткі паўтор захаваных шаблонаў плацяжоў, ажыццяўленне групы плацяжоў «адной кнопкай»
  • Налада і адсочванне аўтаплацяжоў. Кліенту банка даецца магчымасць наладзіць расклад для ўласных плацяжоў. Сістэма будзе іх аўтаматычна ажыццяўляць на працягу пэўнага перыяду, калі надыйдзе пазначаная дата;
  • Пераводы паміж сваімі картамі і на карты кліентаў банка. Карыстальніку даступны пераводы паміж сваімі картамі і на любую карту кліента банка як у адной, так і ў розных валютах;
  • Поўная інфармацыя па крэдытах, рахунках і дэпазітах. Карыстальніку даступна інфармацыя па ўсіх банкаўскіх прадуктах: крэдытах, рахунках, дэпазітах. Карыстальнік можа прагледзець стан дамовы, бягучую адсоткавую стаўку, суму плацяжу па крэдыце, суму налічаных адсоткаў па дэпазітах, а таксама атрымаць выпіску па кожным з прадуктаў;
  • Адкрыццё анлайн дэпазіту. Для адкрыцця анлайн дэпазіту кліенту не трэба наведваць аддзяленне банка, неабходна зрабіць усяго некалькі простых крокаў у сістэме, пасля чаго ўклад будзе адкрыты аўтаматычна;
  • Фінансавы каляндар. Зручны інструмент, каб планаваць плацяжы, ствараць асабістыя падзеі і атрымліваць напамінкі;
  • Падрабязны агляд асабістых фінансаў. Пашыраныя функцыянальныя магчымасці агляду асабістых фінансаў: прагляд дынамікі папаўнення і налічэння адсоткаў па дэпазітнай дамове, дынаміка рэшткаў па дамовах, агляд асабістых фінансаў на бягучую дату – у розных валютах, з магчымасцю скарыстаць фільтр. Неабходныя віджэты па аглядзе фінансаў магчыма размясціць на Працоўным стале карыстальніка;
  • Даведачная інфармацыя. myBank прапануе карыстальніку магчымасць азнаёміцца з актуальнымі курсамі валют, прагледзець карту з пазначанымі адрасамі, графікам працы банка, банкаматаў банка і яго партнёраў. У сістэме даступны прагляд і захаванне чэка любога плацяжу, здзейсненага ў СДБА;
  • Інтэрактыў з банкам. Магчымасць кантактаваць з супрацоўнікам банка праз чат (інтэграцыя з сістэмамі Contact Center), перапіска кліента з банкам праз уваходныя і выходныя паведамленні. Адпраўка кліентам спецыяльных прапаноў у межах рэкламных кампаній.
Падзяліцца ў сацсетках:
  • Задаць пытанне спецыялісту
  • Заказаць прэзентацыю