myBankMobile

МАГЧЫМАСЦЬ ВЫКОНВАЦЬ УВЕСЬ ПЕРАЛІК ФІНАНСАВЫХ АПЕРАЦЫЙ СА СВАЙГО СМАРТФОНА ЦІ ПЛАНШЭТА

Банкі E-banking channels

myBankMobile для фізічных асоб уяўляе сабой дадатак, распрацаваны для мабільных прылад на аперацыйных сістэмах Android, iOS, Windows Phone. myBankMobile ахоплівае поўны спектр функцыянальных магчымасцяў, якія прапануюцца ў myBank, а таксама змяшчае дадатковыя функцыі, часта неабходныя на мабільнай прыладзе: напрыклад, курсы валют, карта з банкаматамі і аддзяленнямі, канвертар валют.


Перавагі прадукту

    • Націўнасць дадатку дазваляе спажываць мінімальны аб’ём Інтернэт-трафіка толькі для загрузкі дынамічнага кантэнту;
    • Магчымасць карыстацца дадаткам у любым месцы знаходжання пры наяўнасці злучэння з сеткай Інтэрнэт;
    • Бяспека працы ў сістэме: трохузроўневая ахова інфармацыі (аўтарызацыя; увод аўтарызацыйнага кода, каб атрымаць доступ для выканання аперацый; мабільны SMS код для пацверджання новых аперацый).
    • Адаптацыя для ўсіх мабільных прылад, у тым ліку планшэтаў;
    • Шырокі ахоп аперацыйных сістэм і падтрымка шырокага круга версій мабільных АС;
    • Больш высокая прадукцыйнасць дадатку і выкарыстанне ўсіх функцый смартфона: геалакацыя, здзяйсненне званкоў, перахопліванне SMS-кодаў для аўтаматычнага ўводу.

Функцыянальныя магчымасці myBankMobile




Стаць карыстальнікам Мабільнага банка – лёгка!

Каб стаць карыстальнікам myBankMobile, кліенту банка дастаткова спампаваць дадатак з Google Play, iTunes ці Windows Phone Market і ўсталяваць яго, як любы іншы мабільны дадатак. Бо гэта так звыкла для карыстальнікаў смартфона!

TabletBank

Андроид планшет

      Прадукт TabletBank для фізічных асоб – гэта ўнікальны для беларускага рынку мабільны банкаўскі дадатак для планшэтаў, распрацаваны для аперацыйных сістэм Android і iOS. TabletBank дазваляе камфортна выконваць фінансавыя аперацыі без наведвання аддзялення банка са свайго планшэта.

      Планшэтная версія Мабільнага Банка дазваляе карыстальнікам скарыстаць перавагі націўнага дадатку і скарачаць час на выкананне плацяжоў і атрыманне іншай інфармацыі за кошт аптымізацыі працоўнай вобласці дадатку.

Падзяліцца ў сацсетках: