Дэпазітарый

СІСТЭМА ЭФЕКТЫЎНАГА ЎЛІКУ І АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АПЕРАЦЫЙ З КАШТОЎНЫМІ ПАПЕРАМІ

Банкі НКФО Кіраванне грашовымі сродкамі і каштоўнымі паперамі

Сістэма «Дэпазітарый» — цэнтралізаваная, інтэграваная і шматфункцыянальная сістэма, прызначаная для ўліку дэпазітарнай дзейнасці. Асноўныя функцыі сістэмы – гэта кансалідаваны ўлік усіх кліентаў і каштоўных папер, дэпазітарных (уліковых і адміністратыўных) аперацый з імі, а таксама атрыманне зводных справаздачных формаў.

Перавагі сістэмы

    • Увядзенне і падтрыманне ў актуальным стане даведнікаў каштоўных папер і выпускаў каштоўных папер, эмітаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
    • Увядзенне агульнай нарматыўна-даведачнай інфармацыі (НДІ);
    • Увядзенне і падтрыманне ў актуальным стане анкет кліентаў;
    • Увядзенне ўліковых рэгістраў (журналаў першасных дакументаў, вядзення дамоваў, даручэнняў «дэпа», вядзення рахункаў «дэпа»);
    • Разлік дывідэндаў і фармаванне дакументаў, звязаных з іх выплатай;
    • Дзейсная сістэма кантроляў і маніторынгу ўзніклых рызык;
    • Выкананне групавых дэпазітарных аперацый, у тым ліку прыём рэестраў уладальнікаў каштоўных папер на абслугоўванне і/ці пагашэнне выпускаў каштоўных папер;
    • Забеспячэнне канфідэнцыяльнасці інфармацыі праз размежаванне правоў доступу да яе розных катэгорый карыстальнікаў (груп карыстальнікаў);
    • Адміністраванне;
    • Экспарт дадзеных.

Модулі сістэмы

Дэпазітарый

Асаблівасці сістэмы

  • Доступ да любога дэпазітарнага аб’екта (каштоўнай паперы, выпуску каштоўных папер, анкеты кліента, рахунку «дэпа» і г.д.) вызначаецца наяўнасцю адпаведных правоў доступу ў карыстальніка;
  • Адкрытасць сістэмы дазваляе аператыўна адаптавацца да працы пры мінімальных выдатках у сувязі са змяненнем заканадаўства, спецыфікі ўліковай працы ды інш.;
  • Прадукт мае эфектыўна дзейсную сістэму кантроляў і маніторынгу ўзніклых рызык;
  • Модулі прадукту «Дэпазітарый» функцыянуюць у адзінай інфармацыйна-тэхналагічнай прасторы. Карыстальнік, асвоіўшы агульныя навыкі працы, можа працаваць з любым з модуляў і кожны з іх будзе вядомы, просты для разумення;
  • Інтэрфейс карыстальніка лёгка падладжваецца пад запыты замоўцы (шрыфты, памер і размяшчэнне вокнаў, колеры і г.д.).
Падзяліцца ў сацсетках:
  • Задаць пытанне спецыялісту
  • Заказаць прэзентацыю