Кіраўніцкі ўлік і справаздачнасць

СІСТЭМА ДЛЯ ПАКРЫЦЦЯ ЗАПАТРАБАВАННЯЎ БАНКАЎ, ШТО ДА АРГАНІЗАЦЫІ КІРАЎНІЦКАГА ЎЛІКУ І СПРАВАЗДАЧНАСЦІ

Банкі НКФА Страхаванне і лізінг Сістэмы BI

Сістэма для пакрыцця запатрабаванняў банкаў, што да арганізацыі кіраўніцкага ўліку і справаздачнасці, а таксама для падання зводнай інфармацыі пра дзейнасць банка для топ менеджменту.



Перавагі сістэмы

    • Прадукт грунтуецца на трывалай метадалагічнай базе ад кампаній Ernst&Young і Zeb/Rolfes.Schierenbeck.Associates, адаптаванай пад спецыфіку банкаўскага бізнесу краін СНД;
    • Прадукт забяспечвае празрыстасць і кантроль на ўсіх этапах цыкла фінансавага менеджменту ў банку, стварае ўмовы для адзінага разумення фінансавых вынікаў на ўзроўні ўсіх структурных падраздзяленняў банка;
    • Прадукт дае магчымасць аператыўна фармаваць абгрунтаваныя адказы, як на стандартныя, так і нестандартныя запыты кіраўніцтва;
    • Прадукт забяспечвае стабільнасць і паўтаральнасць вынікаў, зводзячы да мінімуму чалавечы фактар падчас падрыхтоўкі кіраўніцкай інфармацыі і абгрунтавання кіраўніцкіх рашэнняў.

Модулі сістэмы

Сістэма складаецца з некалькіх модуляў:

Кіраўніцкі ўлік і справаздачнасць

Прадукт закліканы спрыяць таму, каб атрымліваць хуткія і абгрунтаваныя адказы на ключавыя пытанні фінансавага менеджменту:

  • Як уплываюць канкрэтныя кіраўніцкія рашэнні на вынікі дзейнасці банка?
  • Ці супадаюць фактычныя вынікі з пастаўленымі мэтамі? Прычыны адхіленняў?
  • На якіх сегментах рынку і прадуктах банк зарабляе (колькі?), а на якіх – губляе (колькі?) грошай?
  • Які ўнёсак маюць канкрэтныя падраздзяленні, філіялы, людзі ў агульным выніку?
  • Якія прадукты банка з’яўляюцца найбольш паспяховымі з фінансавага пункту гледжання?
  • Колькі банк зарабляе на кожным канкрэтным кліенце?
  • Ці можна прапанаваць канкрэтнаму кліенту асобныя ўмовы па прадуктах і паслугах банка з улікам усяго комплексу ўзаемаадносін з гэтым кліентам?
  • Які сабекошт (стандартны кошт) прадуктаў і паслуг банка? Які рэальны кошт прадуктаў і паслуг банка (у параўнанні з сабекоштам)?
Падзяліцца ў сацсетках:
  • Задаць пытанне спецыялісту
  • Заказаць прэзентацыю