Справаздчнасць рэгулюючым органам

СІСТЭМА ДЛЯ ПАКРЫЦЦЯ ПАТРЭБ БАНКАЎ, ЯКІЯ ТЫЧАЦЦА ЗБОРУ, АПРАЦОЎКІ І ПАДАВАННЯ ІНФАРМАЦЫІ

Банкі НКФА Страхаванне і лізінг Сістэмы BI

Справаздачнасць рэгулюючым органам – сістэма, прызначаная для пакрыцця патрэб банкаў, што тычацца збору, апрацоўкі і падавання інфармацыі. Прадукт забяспечвае «Хуткі старт» праектам па пабудове справаздачна-аналітычнай сістэмы на базе карпаратыўнага сховішча дадзеных, што дазваляе закласці асновы адзінай інфармацыйнай прасторы і адчуць выгаду ад выкарыстання карпаратыўнага сховішча дадзеных.



Перавагі

    • Прадукт забяспечвае значнае скарачэнне працавыдаткаў на падрыхтоўку і падачу справаздачнасці ў параўнанні з традыцыйным спосабам;
    • Прадукт забяспечвае поўную празрыстасць і кантроль на ўсіх этапах працэсу падрыхтоўкі інфармацыі для Нацыянальнага банка;
    • Прадукт забяспечвае стабільнасць і паўтаральнасць вынікаў, зводзячы да мінімуму чалавечы фактар;
    • Прадукт падтрымлівае эфектыўнае ўзаемадзеянне спецыялістаў банка і прадстаўнікоў рэгулятара ў межах комплексных інспекцыйных праверак дзейнасці банка.

Аб’екты ліцэнзавання

    • Мадэль першасных дадзеных, неабходных і дастатковых для фармавання справаздачнасці;
    • Мадэль фінансава-эканамічных паказчыкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі;
    • Правілы трансфармацыі першасных дадзеных пра аперацыі ў набор фінансава-эканамічных паказчыкаў у адпаведнасці з дзейснымі нарматыўна-прававымі актамі;
    • Стандартныя інтэрфейсы для перадачы выніковай справаздачнасці.

Магчымасці сістэмы Справаздчнасць рэгулюючым органам

    • Вядзенне і гнуткая налада класіфікатараў артыкулаў справаздачнасці;
    • Налада парадку групіроўкі першасных дадзеных па артыкулах справаздачнасці;
    • Групіроўка першасных дадзеных;
    • Узбагачэнне першасных дадзеных на ўзроўні дамоваў і аперацый па дамовах дадатковымі аналітычнымі прыметамі;
    • Магчымасць аўтаномна весці інфармацыю пра інсайдараў і звязаных з імі асоб;
    • Выбар інтэрфейсаў для аўтаматычнай загрузкі дадатковых дадзеных;
    • Фармаванне справаздачных формаў у адпаведнсці з патрабаваннямі;
    • Магчымасці паглыбленнага аналізу артыкулаў справаздачнасці;
    • Інтэрфейс для ўводу карэкціровак артыкулаў справаздачнасці, якія разлічваюцца уручную;
    • Інтэрфейс для ўвода каментараў да пазіцый справаздачнасці;
    • Механізмы вылучэння ўнутрыгрупавых абаротаў і іх выключэнне з кансалідаванай справаздачнасці;
    • Перадача справаздачных дадзеных па спецыяльных каналах, прадугледжаных для адпраўкі справаздачнасці.
Падзяліцца ў сацсетках:
  • Задаць пытанне спецыялісту
  • Заказаць прэзентацыю