Кіраўніцтва

Андрэй Каршакоў

Генеральны дырэктар СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»

Андрэй Каршакоў працуе ў кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» з 2002 года, дзе пачаў сваю кар’еру спецыялістам па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Раней займаў пасаду намесніка Генеральнага дырэктара, кіраваў пытанні вытворчай дзейнасці, у тым ліку кірунак развіцця банкаўскіх сістэм. З 2016 года з'яўляецца Генеральным дырэктарам кампаніі. Мае дзве вышэйшыя тэхнічныя адукацыі. Досвед працы ў сферы інфармацыйных тэхналогій - больш за 20 гадоў.

Аляксандр Жукоўскі

Намеснік Генеральнага дырэктара

Аляксандр Жукоўскі пачаў кар’еру ў Дэпартаменце рэжыму і аховы інфармацыі ААТ «Пріорбанк». Потым займаў кіруючыя пасады ў ТАА «Белфінлізінг» (намеснік дырэктара, дырэктар). У 2006 годзе прыйшоў у СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» на пасаду намесніка дырэктара. Курыраваў пытанні кіравання персаналам, фінансавую палітыку, юрыдычныя аспекты дзейнасці кампаніі. У 2008 годзе стаў дырэктарам ТАА «Марка» і ТАА «Марка+». Сёння з’яўляецца намеснікам Генеральнага дырэктара СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», курыруе фінансавыя, кадравыя пытанні, кіруе пытаннямі бяспекі і гаспадарчага забеспячэння. Мае две вышэйшыя адукацыі – скончыў геаграфічны факультэт БДУ і факультэт права БДЭУ. Таксама атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання ў Акадэміі прадпрымальніцтва і менеджменту імя Лявона Казмінскага (Варшава, Польшча).

Сяргей Краўчанка

Намеснік Генеральнага дырэктара

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыты ў знешнеэканамічнай дзейнасці» (факультэт фінансаў і банкаўскай справы). Магістр эканамічных навук. З 2005 года працаваў у «Пріорбанк» ААТ у дэпартаменце кантролінгу і стратэгічнага планавання. У 2010 годзе пачаў працаваць у СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», курыраваў пытанні фінансавага менеджменту. У цяперашні час з'яўляецца намеснікам Генеральнага дырэктара і кіруе прасоўваннем прадуктаў і сэрвісаў кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

Андрэй Лiхадзiеўскi

Намеснік Генеральнага дырэктара

Мае чатыры вышэйшыя адукацыі, у тым ліку ў галіне бізнес-адміністравання, маркетынгу і фінансавага менеджменту. У кампаніі СТАА "СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ" займаў пасаду выканаўчага дырэктара па праектным і працэсным менеджменце. У цяперашні час з'яўляецца намеснікам Генеральнага дырэктара, кіруе развіццё Вытворчага блока кампаніі. Досвед працы ў сферы інфармацыйных тэхналогій - больш за 10 гадоў.

Яраслаў Канстанцінаў

Намеснік Генеральнага дырэктара

Мае дзве вышэйшыя адукацыі: скончыў фізічны факультэт БДУ, а таксама атрымаў эканамічную адукацыю ў БДЭУ. Пасля працы ў «Пріорбанк» ААТ у якасці Дырэктора дэпартамента кантролінгу і стратэгічнага планавання перайшоў у кампанію «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», дзе займаў пасаду выканаўчага дырэктара па развіцці. З 2017 года з'яўляецца намеснікам Генеральнага дырэктара.

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Перавагі