2-е месца на Imaguru FinTech Hackathon!

27.03.2019

2-е месца на Imaguru FinTech Hackathon!


22-24 сакавіка ў Імагуру адбыўся Imaguru FinTech Hackathon: Elevator Lab Edition 2019, які прайшоў пры падтрымцы startup-friendly банка "Прыёрбанк" сумесна з праектам "Прыёрбанка" і Raiffeisen Bank International Elevator Lab Bootcamp.

У хакатоне прымалі ўдзел нашы калегі: Дзмітрый Войцік, Багдан Мисевец і Сяргей Міско. Хлопцы прыдумалі новы спосаб плацяжу «PriorSmartPay» праз дадатак мабільнага банкінгу, рэалізавалі яго ў выглядзе бібліятэкі/SDK (SDK – software development kit) з назвай PaymentMethod. Наша каманда заняла 2 месца!

Сёння шмат хто сутыкаецца з праблемай ўбудавання аплаты ў мабільны дадатак. Часцяком патрабуюцца спецыфічныя веды і навыкі, а таксама рашэнне вялікай колькасці складанасцяў пры заключэнні дагавораў з банкамі і кампаніямі, якія прадстаўляюць паслугі інтэрнэт-эквайрынгу. З боку карыстальнікаў таксама ёсць пэўныя нязручнасці: занадта шмат дадзеных неабходна ўвесці для пацверджання транзакцыі.

PaymentMethod - гэта бібліятэка SDK для мабільных дадаткаў. Яна лёгка ўбудоўваецца ў дадатак на iOS і Android. Графічны інтэрфейс і неабходныя інтэграцыі з банкам ўжо гатовыя – некалькі радкоў кода, і вы зможаце прымаць плацяжы ў сваім дадатку!

PaymentMethod – гэта:

  • Бяспека плацяжоў
  • Кросплатформенасць
  • Гатовы UI
  • Прастата падлучэння
Спосаб аплаты, які рэалізавалі нашыя распрацоўшчыкі, не патрабуе ніякай рэгістрацыі ад банка і можа свабодна выкарыстоўвацца як сродак плацяжу ў інтэрнэт-крамах і мабільных дадатках eCommerce і інш.

текст1.jpg

текст2.jpg

Ключавыя асаблівасці PaymentMethod:

  • Плацеж у адзін дотык
  • Прастата інтэграцыі
  • Няма дадатковых рэгістрацый
  • Інтэграцыя з мабільным банкінгам і чат-ботамі
Вядома, пакуль гэта яшчэ не гатовы прадукт. Далей ён будзе распрацоўвацца і дапрацоўвацца ўжо сумесна з банкам. Але ў прынцыпе, такі механізм магчымы ў любым банку.

текст.jpg

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Кава без чаргі ў Drive&Pay!