Роўна дзесяць гадоў назад,
1 чэрвеня 2006 года, першым рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій былі ўручаны пасведчанні. Сярод першых рэзідэнтаў была і кампанія
«СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ».
Для кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» уваходжанне ў ПВТ стала штуршком для росту і пашырэння. Сёння ў нас працуюць больш за 400 чалавек, а ў 2006 годзе – 60.
Аляксандр Яўгенавіч Мукавозчык:
«Сёння ПВТ – гэта месца канцэнтрацыі перадавых тэхналогій і крэатыўных ідэй. Таленавітыя праграмісты ствараюць аснову для неверагоднага развіцця беларускай ІТ-галіны.
Дзякуючы намаганням ПВТ за 10 гадоў прафесія праграміста стала вельмі папулярнай у Беларусі. Спрыяльныя ўмовы даюць магчымасць праграмістам рэалізаваць сябе і свае планы. Спыніўся адток спецыялістаў з краіны.
Хачу пажадаць, каб ПВТ працягваў падтрымліваць развіццё кампаній і спецыялістаў, і ў недалёкай будучыні беларускі ІТ-кластар заняў вядучыя пазіцыі ў свеце.»