19.02.2016
Кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» – самая інтэлектуальная ІТ-кампанія!
Каманда «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» перамагла ў 2-ім турніры «Што? Дзе? Калі?» сярод ІТ-кампаній, які адбыўся 18 лютага 2016. Каманда запрашаецца ў поўным складзе на запіс серыі гульняў на канале АНТ.
Турнір быў арганізаваны пры ўдзеле Элітарнага клуба «Што? Дзе? Калі?» у Беларусі. Правёў інтэлектуальнае спаборніцтва гулец Элітарнага клуба, вядучы беларускай тэлевізійнай версіі «Што? Дзе? Калі?» Алесь Мухін. У спаборніцтве за званне самай інтэлектуальнай беларускай ІТ-кампаніі ўдзельнічалі 18 каманд.
Турнір праходзіў у тры этапы: у першых двух каманды ўдзельнікаў чакалі па 18 пытанняў. Пры выстаўленні адзнак за пытанне улічвалася колькасць каманд, якія адказалі на пытанне, і рэйтынг самаго пытання. На абдумванне пытання давалася 1 хвіліна. Чатыры мацнейшыя каманды – «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ», «Itransition», «НЕКЛО», «TAUCRAFT LIMITED» удзельнічалі ў фінальных раўндах, якія прайшлі па сістэме «Брэйн-рынга».
У напружаным фінале наша каманда пазмагалася з камандай кампаніі «TAUCRAFT LIMITED». Вынік – каманда кампаніі «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» - пераможца турніру, найлепшы гулец па выніках турніру – наш Сяргей Казлоў, менавіта ён атрымаў з рук Алеся Мухіна Крыштальную саву.
Яшчэ раз віншуем каманду «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» з выдатным вынікам!