Новы міжнародны кліент кампаніі "СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ"

08.04.2019

Новы міжнародны кліент кампаніі "СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ"


СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ і кампанія FxPro заключылі кантракт на распрацоўку рашэння па лічбавым банкінгу. FxPro - інвестыцыйная кампанія са штаб-кватэрай у Вялікабрытаніі, дае магчымасць гандлю кантрактамі на розніцу валютамі, акцыямі, ф'ючэрсамі, энерганосьбітамі і каштоўнымі металамі рознічных і інстытуцыянальным кліентам. Кампанія буйная, міжнародная, з'яўляецца ў тым ліку афіцыйным партнёрам каманды McLaren F1 і спонсарам футбольнага клуба англійскай прэм'ер-лігі Watford.

текст.jpg1.jpg

Каршакоў Андрэй Мікалаевіч, генеральны дырэктар:

«Я лічу, што гэта сур'ёзны поспех. Вядомая міжнародная кампанія заключыла з намі кантракт, і гэта кажа аб тым, што мы маем выдатныя кампетэнцыі, у нас моцны брэнд. Дадзены праект - вялікі выклік для кампаніі, і гэта будзе вельмі цікавы і карысны вопыт. Нам трэба будзе інтэграваць больш за 15 сістэм сусветнага ўзроўню, а выніковая распрацоўка будзе распаўсюджана больш, чым у 100 краінах. Я рады, што мы рухаемся наперад. Так трымаць!»

І ў знак сваёй павагі кампанія FxPro даслала нам майку з аўтографамі футбалістаў Watford!

IMG_6041999_текст.jpg

Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
MoneyDay'19 (г. Алматы)