Рэвалюцыя ў свеце мабільнага крэдытавання

10.04.2019

Рэвалюцыя ў свеце мабільнага крэдытавання


Упершыню ў Беларусі з'явілася магчымасць атрымаць онлайн-крэдыт усяго за пару хвілін, пры гэтым няма неабходнасці наведваць банк, браць даведку аб даходах або шукаць паручыцеля!

Інавацыйны праект рэалізаваў тэлекам-аператар МТС разам з Банкам БелВЭБ на аснове тэхналогіі адкрытых API. А кампанія «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» выступіла распрацоўшчыкам дадзенага рашэння.

Прэзентацыя сумеснага праекта адбылася 9 красавіка 2019 года падчас XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019».

Цяпер онлайн-крэдыт можна атрымаць праз дадатак «МТС Грошы». Для гэтага з дапамогай опцыі «Online-крэдыт» варта прайсці спрошчаную працэдуру ідэнтыфікацыі ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі, запоўніць крэдытную анкету і ўвесці нумар карты (карта павінна быць Visa або MasterCard і эмітавана банкамі Беларусі). Выбраўшы самастойна тэрмін і суму крэдыту, на працягу літаральна пары хвілін неабходна пачакаць адказ ад банка. І, калі адказ будзе станоўчым, доўгачаканыя грошы паступяць на рахунак названай карты. Грашовымі сродкамі можна скарыстацца адразу пасля іх паступлення і па сваім меркаванні: аплаціць тавары ці паслугі, альбо зняць наяўныя сродкі ў банкамаце.

1.png

Увесь працэс цалкам аўтаматызаваны і адбываецца з дапамогай электроннага дакументазвароту і без удзелу супрацоўнікаў банка. Сэрвіс працуе ў мабільнай і web-версіі дадатка «МТС Грошы» 24 гадзіны ў суткі.

Сам механізм онлайн-крэдытаў быў распрацаваны і ўкаранёны кампаніяй «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» ў рэкордна сціслыя тэрміны — усяго за 3 месяцы. Для Беларусі гэта прынцыпова новае рашэнне па анлайн-крэдытаванні.


Падзяліцца ў сацсетках:
Далей
Новы міжнародны кліент кампаніі "СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ"