Дабрачынная акцыя зводзілася да таго, што ўсе жадаючыя маглі набыць гіпсавую фігурку і пакласці яе ў «Скрынку адвагі». Да цацкі можна было прывязаць невялікую запіску з пажаданнямі, якая адправіцца да дзяцей, каб падтрымаць іх у цяжкі момант. Перад балючай працэдурай дзіця зможа выбраць любую фігурку з запіскай, якая яму спадабаецца, і гэта абавязкова надасць яму адвагі!
Напоўненыя фігуркамі «Скрынкі адвагі» будуць перададзены ў дзіцячыя медыцынскія ўстановы, дзе дзеці знаходзяцца на працяглым лячэнні ці рэабілітацыі. Усе атрыманыя сродкі будць накіраваны на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія былі пазбаўлены бацькоўскай апекі, а таксама дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці.